2016-12-26 11:57:00

Папа атрымаў віншаванні ад Патрыярха Маскоўскага


Папа Францішак атрымаў віншаванні з урачыстасцю Божага Нараджэння ад Патрыярха Маскоўскага Кірыла. “У гэтую прамяністую ноч, напоўненую анёльскай весялосцю “Створца свету нарадзіўся з цнатлівага ўлоння, і Створца ўсіх стыхій стаў Сынам Той, якую Сам перш стварыў”, - працытаваў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы папу Льва Вялікага. “Апяваючы невыказнае чалавекалюбства Госпада Езуса, Які прыняў цела дзеля нашага збаўлення, будзем імкнуцца сваім дабрадзейным жыццём праслаўляць Яго святое імя сярод людзей”, - заклікаў Прадстаяцель. Ён пажадаў радасці нованароджанага Хрыста і Яго дапамогі высокім служэнні. 

Патрыярх Маскоўскі накіраваў свае віншаванні таксама кіраўніку Англіканскай Царквы, старшыні Рады Лютэранскай Царквы ў Германіі і іншым кіраўнікам Цэркваў і супольнасцяў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня.








All the contents on this site are copyrighted ©.