2016-12-26 12:43:00

Хрысціянскія Цэрквы Святой Зямлі заклікалі да павагі рэлігій


Кіраўнікі хрысціянскіх Цэркваў у Святой Зямлі звярнуліся да вышэйшых уладаў у рэгіёне бараніць і паважаць усе рэлігіі і іх рытуалы. “Бягучы рэлігійны статус храмаў і касцёльных устаноў бароніць гэтую далікатную сітуацыю"”, - гаворыцца ў сумесным пасланні з нагоды Божага Нараджэння, апублікаваным на інтэрнэт-партале “Abouna”.

У той жа час, кіраўнікі супольнасцяў заклікалі адказных палітыкаў, каб “на карысць грамадства” прытрымліваліся “шляху міру, справядлівасці і прымірэння”, паколькі жыхары Святой Зямлі жывуць у пастаянным страху “вайны, насілля, кровапраліцця, высылкі, прыгнёту і ўсіх іншых відаў пераследу”. Яны падкрэслілі, што святыя месцы і паломніцкія цэнтры з’яўляюцца “крыніцай сілы і падтрымкі”, і ў той жа час спрыяюць узаемнай павазе паміж рознымі супольнасцямі.

Пасланне на Божае Нараджэнне было падпісана, у прыватнасці, Грэка-праваслаўным Патрыярхам Іерусалімскім Феафілам III, Апостальскім адміністратарам Лацінскага Патрыярхата Іерусаліма, арцыбіскупам П’ербаціста Пицабалай, і настаяцелем францішканскай кустодыі Святой Зямлі, айцом Франчэска Патонам.








All the contents on this site are copyrighted ©.