2017-01-07 12:56:00

Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту 28 дзецям


У адпаведнасці з шматгатовым звычаем, у свята Хросту Пана, якое будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 8 студзеня, Папа ўдзеліць сакрамэнт хросту дзецям супрацоўнікаў ватыканскіх структур. Гэта адбудзецца падчас св. Імшы ў Сікстынскай капэле Ватыкана. Сёлета сакрамэнт атрымаюць 28 дзяцей: 13 дзяўчынак і 15 хлопчыкаў.

Разам з Пантыфікам Эўхарыстыю будуць канцэлебраваць прэфект Папскага дома, арцыбіскуп Георг Генсвайн, і Папскі элемазінарый, арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

Да гэтага часу, у свята Хросту Пана Францішак удзяліў сакрамэнт хросту 91 дзіцяці; а яго папярэднікі Бэнедыкт XVI і Ян Павел II ахрысцілі адпаведна 120 і 687 дзяцей. 

14 студзеня 2017 г. Францішак ахрысціць таксама восем дзяцей з цэнтральнай Італіі – рэгіёну, які моцна пацярпеў ад землятрусаў, што здарыліся 24 жніўня і 30 верасня 2016 г. Такім чынам Святы Айцец выкажа сваю салідарнасць і духоўную еднасць з пацярпелым насельніцтвам.








All the contents on this site are copyrighted ©.