2017-01-14 12:48:00

Папа ахрысціў дзяцей з рэгіёну, пацярпелага ад землятрусу


Вечарам 14 студзеня 2017 г. папа Францішак удзяліў сакрамэнт хросту дзецям з цэнтральнай Італіі – рэгіёну, які напрыканцы жніўня мінулага года пацярпеў ад моцнага землятрусу. Гэта адбылося ў капліцы яго ватыканскай рэзідэнцыі – Доме св. Марты. Хрост атрымалі трынаццаць дзяцей, якія нарадзіліся пасля разбуральнага бедства. Самаму малодшаму з іх было ўсяго пяць дзён.

У выніку землятрусу загінулі каля 300 чалавек, было цалкам разбурана некалькі гарадоў, нанесена вялікая шкода культурнай спадчыне рэгіёна. Францішак здзейсняў візіт на пацярпелыя тэрыторыі ў кастрычніку. Ён наведаў школу ў горадзе Аматрычэ, дзе прывітаў каля 100 дзяцей, а затым зону, зачыненую па меркаваннях бяспекі, паразмаўляў пра сітуацыю з пажарнымі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

Сёлетняя дабрачыннай латэрэя ў Ватыкане і нядаўні канцэрт з нагоды 200-годдзя Ватыканскай жандармерыі праходзілі таксама пад знакам дапамогі ахвярам землятрусу ў цэнтральнай Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.