cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік выказаў салідарнасць з ахвярамі пажараў у Чылі

Папа выказаў салідарнасць з ахвярамі пажараў у Чылі - AFP

26/01/2017 15:06

Святы Айцец выказаў свой смутак і глыбокія спачуванні ў сувязі з ахвярамі, да якіх прывялі лясныя пажары ў цэнтральнай частцы Чылі. Францішак моліцца за загінулых, а таксама просіць аб сіле і суцяшэнні для ўсіх пацярпелых у выніку катастрофы, гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, скіраванай на імя старшыні мясцовага епіскапату.

Пантыфік таксама запэўніў у малітве аб салідарнасці, “каб у гэты цяжкі перыяд усе шчодра і з любоўю супрацоўнічалі дзеля аблягчэння болю і пераадолення наступстваў гэтага бедства”.

Пажары ў Чылі бушуюць ужо на працягу 10 дзён. Яны сталі самымі вялікімі за апошнія дзесяцігоддзі. Полымя ахапіла больш за 12,5 тыс. гектараў лесу, у тым ліку тэрыторыю прыроднага запаведніка “Торэс-дэль-Пайнэ” на мяжы з Аргентынай. Яго распаўсюджванню садзейнічае спякотнае і ветранае надвор’е. На дадзены момант вядома пра гібель шасці пажарнікаў. Каля 4 тыс. чалавек былі эвакуіраваны з небяспечных тэрыторый.


26/01/2017 15:06