cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа сустрэўся з сям’ёй загінулага аргентынскага пракурора

Папа сустрэўся з сям’ёй загінулага аргентынскага пракурора - REUTERS

26/01/2017 16:05

Папа Францішак сустрэўся 25 студзеня 2017 г. у Ватыкане з сям’ёй загінулага ў 2015 г. аргентынскага пракурора Альбэрта Нісмана. Яго жонка і двое дзяцей прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі ў Зале Паўла VI, на заканчэнне якой мелі магчымасць асабіста прывітаць Святога Айца. У ходзе кароткай размовы Папа выказаў надзею на высвятленне ўсіх абставінаў смерці пракурора, паведаміла аргентынскім СМІ яго жонка, Сандра Ароё Сальгада. 

Альбэрта Нісман займаўся расследаваннем тэракту ў яўрэйскім цэнтры Буэнас-Айрэса, які адбыўся ў 1994 г. і прывёў да гібелі 89 чалавек. Паводле яго, да злачынства маглі мець дачыненне іранскія спецслужбы, якіх пакрывала высокае кіраўніцтва Аргентыны. 

За некалькі гадзін да прадстаўлення дакладу аб выніках расследавання ў аргентынскім парламенце – раніцай 19 студзеня 2015 г. паліцыя знайшла пракурора мёртвым. Нягледзячы на тое, што галоўнай версіяй смерці было названа самагубства, у грамадстве яна не падзяляецца. Пракуратура праводзіла расследаванне аб датычнасці да злачынства былога Прэзідэнта Аргентыны Крысціны Кіршнер, аднак не знайшла пацвярджэння гэтаму.


26/01/2017 16:05