2017-01-26 15:45:00

Трывае алічбоўка рукапісаў Яна XXIII


Фонд Яна XXIII пачаў алічбоўку рукапісаў і машынапісных тэкстаў свайго нябеснага апекуна. 11 448 дакументаў, у тым ліку многія з раней неапублікаваных, будуць размешчаны ў он-лайн архіве на сайце Фонду. Першыя з іх ужо даступныя. Яны паходзяць з 1901 г., калі Анджэла Джузэпэ Ранкалі быў студэнтам у Рыме. Гэта нататкі з яго запісных кніжак названыя “Ad Omnia”. Для таго, каб атрымаць доступ да іх, трэба ўсяго толькі запоўніць форму на сайце Фонду(www.fondazionepapagiovannixxiii.it). 

Наступным крокам стане размяшчэнне лічбавых версій сотняў старонак “Дзённіка душы”, які лічыцца духоўным шэдэўрам Яна XXIII.

У апошнія гады Фонд зрабіў інвентарызацыю і каталагізацыю архіўных матэрыялаў. Гэта тысячы старонак, якія змяшчаюць духоўныя дзённікі, сшыткі з прамовамі і казаннямі, расклад заняткаў, розныя нататкі і карэспандэнцыю. Яны дазваляюць пазнаёміцца з жыццём і працай Анджэла Ранкалі – Яна XXIII. Алічбоўка ўключыць у сябе таксама фатаграфіі, аўдыё і відэа запісы.








All the contents on this site are copyrighted ©.