2017-01-30 13:57:00

Папа: Касцёл без мучанікаў – гэта Касцёл без Хрыста


Самай вялікай сілай Касцёла сёння з’яўляюцца невялікія мясовыя супольнасці, якія падвяргаюцца пераследу, лічыць Святы Айцец. 30 студзеня 2017 г. у сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання да Габрэяў (Гбр 11, 32-40) і падкрэсліў, што “мучанікі – гэта людзі, якія вядуць Касцёл наперад, падтрымліваюць яго”. 

“СМІ пра гэта не кажуць, таму што гэта для іх не вялікая навіна, але многія хрысціяне ў сучасным свеце благаслаўлёныя, таму што іх пераследуюць, абражаюць, кідаюць у турму. Іх шмат у турмах толькі таму, што яны носяць крыж або вызнаюць Езуса Хрыста!”, - заўважыў Папа і назваў гэты факт урокам пакоры для вернікаў у краінах, дзе можна свабодна вызнаваць веру.

Святы Айцец выказаў упэўненасць у тым, што Касцёл без мучанікаў з’яўляецца Касцёлам без Хрыста, і заклікаў маліцца за супольнасці, пазбаўленыя магчымасці голасу, падвяргнутыя пераследу, за хрысціян, якія сёння пакутуюць за Хрыста.

“Яны, сваім мучаніцтвам, сведчаннем, пакутамі, аддаючы нават сваё жыццё, здзяйсняюць сяўбу хрысціян для будучыні і для іншых Касцёлаў. Давайце ахвяруем гэту св. Імшу за нашых мучанікаў, за тых, хто ў цяперашні час пакутуе, за Касцёлы, якія пакутуюць, пазбаўленыя свабоды. І давайце дзякаваць Пану, Які прысутнічае з сілай свайго Духа ў гэтых нашых братах і сёстрах, што сёння складаюць сведчанне аб Ім”, - завяршыў сваю гамілію Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.