Дом у Марктль на Іне, у якім нарадзіўся Бэнэдыкт XVI, у Велікодную нядзелю адкрые свае дзверы. 16 красавіка 2017 г. Папа на пенсіі адзначыць свой 90-ы Дзень нараджэння. Там плануецца юбілейная выстава пад назвай “Пакуль не ў поўным святле”. Як гаворыцца на інтэрнэт-старонцы, што інфармуе пра мерапрыемства, гэта словы Ёзэфа Ратцынгера пра факт нараджэння і хросту.
16 красавіка 1927 г. была Вялікая субота, калі будучы Пантыфік нарадзіўся як трэцяе
дзіця ў сям’і Ёзэфа і Марыі Ратцынгер. Як ён сам успамінаў у сваёй аўтабіяграфіі “Маё
жыццё”, у той жа дзень яго ахрысцілі ў парафіяльным касцёле св. Освальда.
Наведвальнікі таксама ўбачаць паказ работ скульптара з Мюнхена Ёзэфа Хэнзэльмана,
які вывучаў скульптуру ў Акадэміях вытанчаных мастацтваў у Мюнхене і Карара. Да 2000
г. ён меў сваю студыю ў Нью-Ёрку. З 2003 па 2012 гг. быў прафесарам ва ўніверсітэце
Бангалора. Творца з’яўляецца аўтарам рэльефу ў мюнхенскай катэдры Найсвяцейшай Панны
Марыі, дзе Бэнэдыкт XVI вітае вернікаў у жэстце благаслаўлення.
All the contents on this site are copyrighted ©. |