2017-01-31 15:59:00

Прадстаўнікі Святога Пасаду і Рады Цэркваў правялі сустрэчу


 

Папская рада па міжрэлігійным дыялогу і аддзел па міжрэлігійным дыялогу і супрацоўніцтве Сусветнай Рады Цэркваў правялі штогадовую сустрэчу. Яна праходзіла 30-31 студзеня 2017 г. у Ватыкане.

Галоўным чынам сустрэча была прысвечана абмеркаванню і выказванню прапановаў адносна будучага сумеснага дакумента на тэму выхавання дзеля міру, які павінен стаць плёнам адмысловых праектаў, рэалізаваных у мінулым. Дэлегацыі падзяліліся навінамі аб сваёй дзейнасці за 2016 год і распавялі аб запланаваных мерапрыемствах.

Звярталася ўвага на тое, што сустрэча прайшла праз некалькі дзён пасля завяршэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Бакі падкрэслілі існаванне сяброўскіх адносін і плённага супрацоўніцтва ва ўмацаванні канструктыўных адносін паміж асобамі і супольнасцямі, якія прыналежаць да розных рэлігійных традыцый.

Прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы і Сусветнай Рады Цэркваў выказалі гатоўнасць працягваць супрацоўніцтва, у прыватнасці, у падрыхтоўцы сумеснага дакумента аб выхаванні на карысць міру, улічваючы актуальнасць гэтага пытання ў сучасным глабальным кантэксце.

Сусветная Рада Цэркваў (The World Council of Churches) была заснавана ў 1948 г. у Амстэрдаме. У яе склад якой уваходзяць 348 хрысціянскіх канфесій больш чым са 100 краін, якія прадстаўляюць каля 400 млн. хрысціян свету. Каталіцкі Касцёл не ўваходзіць у гэту асацыяцыю, але выступае ў якасці назіральніка.








All the contents on this site are copyrighted ©.