cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Навука і культура

Ажыятаж на ватыканскай выставе ў Маскве

Ажыятаж на ватыканскай выставе ў Маскве - AFP

01/02/2017 12:39

Дзяржаўная Траццякоўская галерэя працягнула на дзесяць дзён выставу “Romae Aeterna. Шэдэўры Пінакатэкі Ватыкана. Беліні, Рафаэль, Караваджа”, якая павінна была закрыцца 19 лютага 2017 г. Акрамя таго, музей пераходзіць на адмысловы працоўны графік – ён будзе адкрыты для наведвальнікаў без выходных і да 21.00 вечара. Прычына – вялікая колькасць жадаючых наведаць унікальную выставу. Аб гэтым інфармацыйнаму агенцтву “ТАСС” паведаміла дырэктар Траццякоўскай галерэі Зельфіра Трэгулава.

“Вельмі прыемна, што новы дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята, якая прысутнічала ў нас на адкрыцці ў якасці намесніка дырэктара, вельмі хутка адгукнулася на наш зварот і пагадзілася працягнуць выставу. Мы працягваем яе з 20 лютага па 1 сакавіка ўключна”, - распавяла спадарыня Трэгулава.

З Ватыканскіх музеяў у Маскву былі дастаўлены 42 мастацкія творы, сярод якіх карціны Караваджа, Рафаэля Санці, Джавані Беліні, Гверчына, Пьетра Перуджына і Гвіда Рэні. Гаворка ідзе пра самую прадстаўнічую выставу з папскай мастацкай калекцыі, якая калі-небудзь праводзілася за межамі Ватыкана, таму білеты на яе раскупілі імгненна, падзялілася дыкэктар галерэі.

Нават нягледзячы на тое, што тэрмін правядзення выставы быў працягнуты, пабачыць яе змогуць не ўсе жадаючыя. Гэта звязана з нормамі бяспекі, якія абмяжоўваюць прапускную здольнасць да 100 асоб у паўтары гадзіны.

“Мы павінны вельмі цвёрда прытрымлівацца дакладных нарматываў па колькасці людзей, якія могуць адначасова знаходзіцца ў залах для зябеспячэння і бяспекі твораў і для таго, каб кліматычныя ўмовы не змяняліся, каб не было скачкоў ад наплыву наведвальнікаў”, - патлумачыла дырэктар Траццякоўскай галерэі.


01/02/2017 12:39