cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Літоўскаму кардыналу – 80: застаецца 119 выбаршчыкаў

Літоўскаму кардыналу – 80: застаецца 119 выбаршчыкаў - RV

02/02/2017 12:19

Арцыбіскупу Вільнюсскаму на пенсіі, кардыналу Аўдрысу Ёзасу Бачкісу 1 лютага 2017 г. споўнілася 80 гадоў. Гэта азначае, што колькасць кардыналаў, якія маюць права на ўдзел у магчымым канклаве і абранні Папы ў цяперашні час складае 119. Літоўскі іерарх, які сышоў на пенсію ў 2013 годзе, мае за сваімі плячыма багатую гісторыю, звязаную з працай у Рымскай курыі, у якасці папскага дыпламата, пастыра ў незалежнай Літве, дзе ўнёс вялікі ўклад у абнаўленне мясцовага Касцёла пасля дзесяцігоддзяў абмежаванняў і пераследу з боку камуністычнага рэжыму.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 226 членаў, з якіх 107 перайшлі 80-гадовы парог. 72 кардыналы атрымалі годнасць падчас пантыфікату св. Яна Паўла II, 24 – Бэнэдыкта XVI і 11 – Францішка. Сярод 119 кардыналаў, якія валодаюць правам голасу, 21 прызначыў Ян Павел ІІ, 54 – яго наступнік і 44 – цяперашні Пантыфік.

Найстарэйшымі з’яўляюцца: калумбійскі кардынал Хасе дэ Хэсус Пімьента Радрыгес, які нарадзіўся ў 1919 годзе; ліванскі кардынал Насралла П’ер Сфеір, нарадзіўся ў 1920 годзе; і француз Ражэ Эчэгарай, 1922 года нараджэння. Самыя маладыя: ўраджэнец Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, кардынал Д’ёданэ Нзапалаінга, якому ў сакавіку 2017 года споўніцца 50 гадоў; 52-гадовы тагалезец, кардынал Соанэ Паціта Паіні Мафі, а таксама ўругваец, кардынал Даніэль Фернанда Стурла Беруэ, якому сёлета споўніцца 58 гадоў. Найстарэйшы стажам кардынал – Раже Эчэгарай, які атрымаў годнасць 30 чэрвеня 1979 года. 

Акрамя таго, трэба нагадаць, што Бэнэдыкта XVI прызначыў кардыналам Павел VI 27 чэрвеня 1977 года., а Францішка – св. Ян Павел II 21 лютага 2001 года.


02/02/2017 12:19