Францішак скіраваў відэапасланне з нагоды фінальнай гульні за тытул чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША, вядомай як “Супербоўл”. Гульня праводзіцца ў першую нядзелю лютага і з’яўляецца галоўнай спартыўнай падзеяй года для аматараў амерыканскага футбола.
“Вялікія спартыўныя падзеі, такія як “Супербоўл”, маюць высокае сімвалічнае значэнне, дэманструючы, што магчыма будаваць культуру сустрэчы і мірны свет. Актыўны ўдзел у спартыўнай дзейнасці дапамагае выходзіць за межы нашага асабістага бачання жыцця – і здаровым чынам – дазваляе навучыцца значэнню ахвярнасці, ўзрастанню ў павазе і вернасці правілам. Няхай сёлетні “Супербоўл” будзе знакам міру, сяброўства і салідарнасці для свету”, - пажадаў Святы Айцец.
У сёлетнім фінале Нацыянальнай футбольнай лігі ЗША сыгралі каманды “Нью-Інгланд Пэтрыотс” і “Атланта Фэлканс”. Спартыўнае свята прайшло вечарам 5 лютага 2017 г. на стадыёне “NRG-стэдыюм”, у тэхаскім горадзе Хьюстан.
All the contents on this site are copyrighted ©. |