2017-02-09 15:54:00

Францішак да газеты “La Stampa”: існуе акіян дабра ў свеце


Не дазволім скрасці ў сябе надзею і нават калі зло здаецца пагражаючым і наступаючым, існуе акіян дабра, якое дзейнічае ў свеце, напісаў папа Францішак у віншавальным пасланні з нагоды 150-годдзя італьянскай газеты “La Stampa”.

Перад абліччам насілля, войнаў, эканамічных праблем і знішчэння навакольнага асяроддзя, Папа заклікаў не губляць надзеі. Ён нагадаў пра існаванне шматлікіх людзей, якія аказваюць дапамогу ахвярам бамбардзіровак у Сірыі, прымаюць мігрантаў, дапамагаюць бедным, хворым і старым.

Самае галоўнае, на думку Святога Айца, перамагчы “глабалізацыю абыякавасці”. Гэта хвароба робіць цвёрдымі сэрцы, садзейнічае самалюбаванню і клопату толькі пра сябе і ўласныя інтарэсы. Менавіта зацвярдзеласць сэрца прызвычайвае да тэрарыстычных нападаў, гібелі мігрантаў, бяздомных. 

Папа лічыць важным, быць рэалістамі і не ігнараваць праблемы беднасці, недаразвіцця, міграцыі, эксплуатацыі зямных рэсурсаў і забруджвання планеты. Для перамогі над гэтымі з’явамі патрэбны інтэгральныя рашэнні, заўважыў ён.

“Рэвалюцыя пяшчоты Бога, Які “скінуў магутных з тронаў і ўзвысіў пакорных”, кліча нас: каб сустрэць Яго, трэба схіляцца, прыніжацца, станавіцца малымі”, - сказаў Папа і пажадаў рэдакцыі газеты “La Stampa” пісаць пра складанасці свету, не забываючыся пра акіян дабра, што дазваляе глядзець у будучыню з надзеяй.








All the contents on this site are copyrighted ©.