cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Кардынал Паралін да хворых: даць "крэдыт даверу" Богу

Кардынал Паралін да хворых: даць "крэдыт даверу" Богу - OSS_ROM

11/02/2017 14:26

Евангелле дапамагае перамагчы шматлікія страхі, якія падчас хвароб і пакутаў, выклікаюць у нас думкі аб смерці, заўважыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца ўзначаліў Эўхарыстыю з нагоды Сусветнага дня хворага. Літургія прайшла 11 лютага 2017 г. у французскім марыйным санктуарыі ў Лурдзе. У ёй прынялі ўдзел каля 50 тыс. чалавек.

Святкаванне Сусветнага дня хворага менавіта ў гэтым месцы з’яўляецца сапраўднай ласкай, каб у малітве узгадаць пра ўсіх тых людзей, якія прыходзяць сюды, каб знайсці суцяшэнне і надзею, адзначыў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі. Спасылаючыся на словы папы Францішка, ён заклікаў медыкаў і валанцёраў быць “радаснымі знакамі прысутнасці і любові Бога” да ўсіх пакутуючых.

Па словах кардынала Дзяржсакратара, Бог не просіць хворых станавіцца “супергероямі”, але даць Яму “крэдыт даверу”, даверыцца Яму і не баяцца, таму што Ён заўсёды побач. “Мы важныя для Яго і з намі Ён падзяліў сваё жыццё”, - дадаў пурпурат.

Дыялог з Панам перашкаджае страхам знайсці ўрадлівую глебу ў нашай кволасці, а таксама не дае самой кволасці стаць галоўнай перашкодай у адносінах з Богам і іншымі людзьмі, - сказаў ён і падкрэсліў, што Панна Марыя падштурхоўвае прыняць, жадаць, шукаць і будаваць дыялог з Богам, які сама вяла.

Кардынал Паралін адзначыў, што “вось я” сказанае Богу, нават у момант выпрабаванняў, робіць па-сапраўднаму жывымі асобамі. “Зробім выбар на карысць быцця жывымі, каб кожны момант нашага жыцця перадаваў словы Божага абвяшчэння: “Я з вамі, не бойцеся”, - пажадаў спецыяльны пасланнік Святога Айца на ўрачыстасцях у Лурдзе.


11/02/2017 14:26