cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Канферэнцыя ў гадавіну сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага

Канферэнцыя ў гадавіну сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага - AP

12/02/2017 09:38

У швейцарскім Фрыбургу па ініцыятыве каталіцкіх біскупаў краіны, у мясцовым Каталіцкім універсітэце 12 лютага 2017 г. адбудзецца адмысловая канферэнцыя, прысвечаная першай гадавіне гістарычнай сустрэчы папы Францішка з Патрыярхам Кірылам у Гаване, на Кубе. У форуме на тэму: “Дыялог працягваецца надалей: выклікі і перспектывы” прымуць удзел шматлікія прадстаўнікі Каталіцкага касцёла і Праваслаўнай царквы.  Сярод іх -кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату,  Мітрапаліт Іларыён і старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардынал Курт Кох.

Паводле каталіцкага іерарха, сустрэча ў Гаване была не проста аднаразовай падзеяй, але пачаткам новай будучыні ў паглыбленні ўзаемных адносін і супрацоўніцтва.  “Пасля гэтай сустрэчы супрацоўніцтва паміж намі стала больш інтэнсіўным. Гэта быў важны і абнадзейваючы знак для вернікаў абедзвюх канфесій, якія хочуць наблізіцца адзін да аднаго”, - сказаў кардынал Кох.

Для мітрапаліта Іларыёна сутрэча ў Гаване дала новы імпульс у адносінах паміж католікамі і праваслаўнымі. “У многіх галінах мы больш шчыльна супрацоўнічаем, як, напрыклад, на Блізкім Ўсходзе, дзе разам праводзім гуманітарныя ініцыятывы”, - сказаў ён і дадаў, што трэба прыкласці ўсе намаганні, каб абараняць там пераследаваных хрысціян. На яго думку, трэба таксама вырашыць канфлікт паміж праваслаўнымі і грэка-католікамі ва Усходняй Еўропе. Існуюць таксама іншыя ускладненні, якія ўзніклі ў другім тысячагоддзі хрысціянства, падчас якога зроблена шмат памылак, вынікі якіх існуюць па сёння.

Сустрэча папы Францішка і Патрыярха Кірыла ў кубінскай сталіцы 12 лютага 2016 г. была першай ў гісторыі сустрэчай кіраўнікоў Рымска-Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы. Пасля падпісання Сумеснай дэкларацыі Пантыфік сказаў: “Мы гаварылі як браты, мы — біскупы, маем тую ж веру і шукаем адзіны шлях. Мы гаварылі вельмі шчыра. Я магу вас упэўніць, у гэтым дыялогу я адчуваў прысутнасць Святога Духа”. 

Ян Мойсік


12/02/2017 09:38