2017-02-12 14:26:00

Святы Айцец: не быць хрысціянамі напаказ


Не будзьма хрысціянамі “на паказ”, але сапраўднымі паслядоўнікамі Хрыста, каб з любоў'ю выконваць Божую волю, заклікаў папа Францішак 12 лютага 2017 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкне. “Літургія сённяшняй нядзелі прапануе нам паразважаць над чарговым урыўкам “Нагорнага казання”, якое мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея (Мц 5,17-37). У гэтым урыўку Езус хоча дапамагчы сваім слухачам пераасэнсаваць закон Майсея. Тое, што было сказана ў Старым Запавеце не было поўным: так, было сапраўдным, але не да канца. Езус прыйшоў, каб выканаць і прыняць канчаткова Божы Закон, аж да апошняй ёты. Ён указвае яго сапраўдную мэту і,рэалізуе яго глыбінныя аспекты, і робіць ўсё гэта сваім прапаведаваннем і, яшчэ больш, сваёй ахвярай на крыжы. Такім чынам, Хрыстус навучае нас, як выконваць поўнасцю Божую волю, і выкарыстоўвае такі тэрмін, як “вышэйшая справядлівасць”, якая пераўзыходзіць справядлівасць паводле кніжнікаў і фарысеяў (Мц 5, 20). Гэтая справядлівасць натхняецца любоў’ю, дабрачыннасцю, місласэрнасцю і таму ў стане выконваць сутнасць запаведзяў, пазбягаючы небяспекі фармалізму: гэта магу, гэтага не магу; столькі магу, больш ужо не”. Не, справа на шмат большая.  

У прыватнасці, у сённяшнім Евангеллі, Езус разглядае тры аспекты, тры запаведзі: забойства, чужалоства і прысягу. Што тычыцца запаведзі “не забівай” Ён сцвярджае, што яна парушаецца не толькі фактычным забойствам, але таксама і тымі паводзінамі, якія зневажаюць годнасць чалавечай асобы, у тым ліку і абразлівыя словы (Мц 5, 22). Вядома, гэтыя абразлівыя словы, не маюць аднолькавай сілы  і пачуцця віны як забойства, але ж падобныя на іх. Езус заклікае нас, каб мы не класіфікавалі зняваг, але разглядалі усіх іх як шкодныя, таму, што маюць намер нанесці шкоду бліжняму. І Езус дае прыклады. Зневага: але ж мы прывыклі абражаць, гэта для нас так лёгка як сказаць “добры дзень“. Але яна падобная да забойства. Той, хто абражае брата, забівае яго ў сваім сэрцы. Прашу вас: не абражайце больш! Такім чынам мы нічога не здабудзем.

Іншым заданнем з'яўляецца унёсак у закон аб шлюбе.“Чужалоства” лічылася парушэннем права мужчыны адносна жанчыны, як яго ўласнасці. Езус, аднак, ідзе да кораня зла. Так як да забойства даходзіць праз знявагі і злачынствы, так да чужалоства даходзіцца праз пажадлівасць іншай жанчыны, а не уласнай жонкі. Чужаноства, так як крадзеж, карупцыя і ўсе іншыя грахі, нараджаецца спачатку ў нашым сэрцы і, як толькі злое рашэнне нараджаецца ў сэрцы, яно далей ажыццяўляецца ў канкрэтных паводзінах. Езус кажа: “кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю чужалоства ў сэрцы сваім” (Мц 5,28). Падумаем крыху над гэтым: над дрэннымі думкамі, якія пасяляюцца ў нас.

Затым Хрыстус сказаў сваім вучням, каб не прысягалі, таму, што прысяга з'яўляецца знакам няўпэўненасці і слабасці, у якіх развіваюцца чалавечыя адносіны. Тут выкарыстоўваецца аўтарытэт Бога, каб даць упэўненасць нашым чалавечым справам. Мы хутчэй за ўсё пакліканы ўсталяваць паміж сабой, у нашых сем'ях і нашых супольнасцях, клімат яскравасці і ўзаемнага даверу, так, каб лічылі нас сумленнымі, не спасылаючыся на вышэйшыя сілы, каб атрымаць давер. Бо недавер і ўзаемныя падазрэньні заўсёды пагражаюць супакою!

Няхай Панна Марыя, жанчына пакорлівага слухання і радаснай паслухмянасці, дапаможа нам наблізіцца ўсё больш і больш да Евангелля, каб не быць хрысціянамі  “на паказ ”, але сапраўднымі! І гэта магчыма пры дапамозе ласкі Духа Святога, які дазваляе нам рабіць усё з любоўю, і такім чынам поўнасцю выконваць Божую волю”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутныя на плошчы св. Пятра групы пілігрымаў з розных краін свету і ўдзяліў сваё благаслаўленне.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.