cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Папскія дарадчыкі праводзяць пасяджэнне ў Ватыкане

Папскія дарадчыкі праводзяць пасяджэнне ў Ватыкане - L'Osservatore Romano

13/02/2017 10:31

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам сабралася 13 снежня 2016 г. у Ватыкане на сваё трохдзённае пасяджэнне. На ім прысутнічае папа Францішак.

Напачатку сустрэчы каардынатар Рады, кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга, ад імя ўсіх яе членаў падзякаваў Святому Айцу за словы, скіраваныя 22 снежня 2016 г. падчас звароту да Рымскай курыі з нагоды Божага Нараджэння, а таксама адзначыў іх важнасць для працы Рады. Кардыналы выказалі поўную падтрымку дзейнасці Святога Айца, яго асобе і навучанню. 

Папярэдняе пасяджэнне Рады кардыналаў праходзіла два месяцы таму. Яно была прысвечана далейшаму разгляду пытанняў, звязаных з удасканаленнем служэння дыкастэрый Рымскай курыі агульнай місіі Касцёла. Гаворка ішла пра Дзяржсакратарыят, Кангрэгацыі (Евангелізацыі Народаў, па справах Біскупаў і па справах Усходніх Касцёлаў).

Місійная дынаміка і сінадальнасць былі вызначаны кансультантамі Папы ў якасці прынцыпаў рэформы ватыканскіх структур. Кардыналы закончылі вывучэнне сітуацыі Кангрэгацый (Веравучэння, па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця, па справах Кананізацыі) і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і перадалі Францішку свае канчатковыя прапановы адносна іх.

Рада кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам была заснавана 28 верасня 2013 г. Першапачаткова ў яе ўваходзілі восем пурпуратаў з розных рэгіёнаў свету. Пазней Пантыфік уключыў у яе склад таксама свайго бліжэйшага супрацоўніка кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Рада з’яўляецца кансультатытыўным органам, пасяджэнні якога маюць рэгулярны характар.

 


13/02/2017 10:31