cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Святы Пасад заклапочаны ростам папулізму ў палітыцы

Святы Пасад заклапочаны ростам папулізму ў палітыцы - AP

14/02/2017 14:42

Апостальская Сталіца заклапочана ростам папулізму ў палітыцы, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю італьянскаму тэлебачанню “Rai”. Бліжэйшы супрацоўнік Папы сустрэўся з журналістамі з нагоды 88-годдзя падпісання Латэранскіх пагадненняў, якое адзначалася 11 лютага 2017 г..

“Існуе небяспека таго, аб чым папа Францішак казаў нядаўна: што гісторыя ў пэўным сэнсе паўтараецца. Безумоўна, закрытасць не з’яўляецца добрым знакам. Закрытасць нараджаецца са страху, а страх – гэта кепскі дарадца”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі адказваючы на пытанне аб росце папулісцкіх і нацыяналістычных тэндэнцый ў Еўропе і ЗША.

Каментуючы эканамічны крызіс і высокі ўзровень беспрацоўя ў Італіі, іерарх заклікаў да правядзення больш рэалістычнай і эфектыўнай палітыкі. Ён нагадаў словы Святога Айца пра тое, што сёння “палітыка далёкая ад людзей” і з’яўляецца “светам самім для сябе”.

На думку кардынала Параліна, палітыкі павінны звяртаць увагу на патрэбы канкрэтных людзей і даваць канкрэтныя адказы на існуючыя праблемы, каб людзі зноў маглі мець надзею. У гэтым кантэксце пурпурат нагадаў пра значэнне салідарнасці, як “фундаменту грамадзянскага суіснавання”.


14/02/2017 14:42