cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Святы Пасад: умацаваць кантроль у сферы гандлю зброяй

Святы Пасад: умацаваць кантроль у сферы гандлю зброяй - AFP

14/02/2017 15:23

Перад абліччам “фрагментарнай сусветнай вайны” і пагрозы нападу на важныя аб’екты інфраструктуры міжнародная супольнасць павінна адзінадушна дзейнічаць ў сферы барацьбы з незаконным гандлем зброяй і фінансаваннем тэрарызма, адзначыў пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН у Нью-Ёрку. 13 лютага 2017 г. арцыбіскуп Аўса прыняў удзел у пасяджэнні прысвечаным ахове інфраструктурных аб’ектаў ад тэрарыстычных нападаў.

Ватыканскі дыпламат заклікаў спыніць хвалю тэрору, які выкарыстоўвае мірнае насельніцтва ў якасці мішэнні праз знішчэнне інфраструктуры, неабходнай для жыцця. Ён звярнуў увагу на сітуацыю на Блізкім Усходзе, дзе мэтай нападаў тэрарыстаў становяцца аб’екты культурнай і рэлігійнай спадчыны старажытных цывілізацый, якія на працягу тысячагоддзяў жылі ў гэтым рэгіёне, дзе знішчаюцца школы, бальніцы, сістэмы водазабеспячэння, культавыя будынкі.

“Абавязкам міжнароднай супольнасці, як прадугледжана Статутам ААН, з’яўляецца абарона мірнага насельніцтва і інфраструктуры неабходнай для яго жыцця ад гэтых варварстваў”, - нагадаў дыпламат. Каб гэта стала магчыма, трэба адмовіцца ад палітыкі заснаванай толькі на пошуку безумоўнага прыбытку і эгаістычных геапалітычных інтарэсаў, дадаў ён.

Арцыбіскуп Аўса агучыў заклік Апостальскай Сталіцы, каб краіны-вытворцы зброі абмежавалі і кантралявалі яе выраб і продаж узбраенняў і тэхналогій асабліва ў найбольш нестабільныя краіны і рэгіёны, дзе існуе высокі ўзровень іх незаконнага выкарыстання.

Назіральнік Святога Пасаду заклікаў міжнародную супольнасць да абмену інфармацыяй, досведам, да супрацоўніцтва ў кантролі за межамі, каб супрацьстаяць фінансаванню арганізаванай злачыннасці і яе ролі ў гандлі зброяй і рэкрутаванні наймітаў.


14/02/2017 15:23