cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік нагадаў аб правах і чаканнях карэнных народаў

Пантыфік нагадаў аб правах і чаканнях карэнных народаў

15/02/2017 15:08

Існуе тэрміновая патрэба ў павазе да слушных і легітымных чаканняў і правоў карэнных народаў, адзначыў папа Францішак 15 лютага 2017 г. у Ватыкане. Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі каля 30 карэнных народаў Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі – удзельнікамі ІІІ Форума карэнных народаў, які прайшоў у Рыме ў рамках 40-й сесіі Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця (IFAD).

У сваёй прамове Пантыфік закрануў пытанне прымірэння “права на развіццё” карэнных народаў з захаваннем іх асаблівых рысаў і тэрыторый, у прыватнасці калі гаворка ідзе пра эканамічную дзейнасць. Паводле Папы, заўсёды павінна дамінаваць права на “папярэднюю і асэнсаваную згоду”, як прадугледжана Дэкларацыяй аб правах карэнных народаў. “Толькі так можна гарантаваць мірнае супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўладамі і карэннымі народамі, пераўзыходзячы супрацьстаянні і канфлікты”, - сказаў ён.

Францішак заклікаў спрыяць поўнаму ўдзелу карэнных народаў у жыцці краін. Яны павінны быць па-сапраўднаму ўключаны, а пры распрацоўцы розных дзяржаўных праектаў павінна ўлічвацца іх тоеснасць, з асаблівай увагай да моладзі і жанчын. “Для ўладаў гэта азначае прызнанне таго, што аўтахтонныя супольнасці з’яўляюцца часткай насельніцтва, якая павінны быць ацэнена, з якой неабходна кансультавацца, і што трэба спрыяць яе поўнай прысутнасці на мясцовым і нацыянальным узроўнях”, - падкрэсліў Пантыфік.

Напрыканцы свайго звароту Францішак нагадаў, што тэхналагічнае і эканамічнае развіццё, якое не забяспечвае ўсебаковага жыцця высокай якасці, не можа лічыцца прагрэсам.


15/02/2017 15:08