2017-02-15 12:28:00

Францішак: захаваць адзінства веры ў Еўропе


Папа Францішак нагадаў аб важнасці і актуальнасці сведчання св. Кірыла і cв. Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў і апекуноў Еўропы, успамін якіх адзначаўся ў Каталіцкім Касцёле 14 лютага. З адмысловымі заклікамі Пантыфік звярнуўся 15 лютага 2017 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Святы Айцец падкрэсліў, што “гэтыя два браты з Салонікаў прынеслі Евангелле славянскім народам” і сёння працягваюць нагадваць “Еўропе і ўсім нам, што трэба захоўваць адзінства веры, традыцыі, хрысціянскай культуры і штодзённа жыць Евангеллем”.

Звяртаючыся да моладзі, хворых і маладых сужонкаў, Папа заклікаў, наследуючы прыклад веры і любові св. Кірыла і св. Мятода, быць місійнымі вучнямі ва ўсіх асяродках, ахвяроўваць пакуты за далёкіх ад веры людзей і рабіць Евангелле рэгулай сямейнага жыцця.








All the contents on this site are copyrighted ©.