cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Кардынал Паралін: Папа жадае наведаць Францыю

Кардынал Паралін: Папа жадае наведаць Францыю - REUTERS

17/02/2017 14:27

Святы Айцец жадае наведаць Францыю і мае надзею, што зможа гэта зрабіць “у бліжэйшай будучыні”, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у інтэрв’ю французскаму каталіцкаму штотыднёвіку “Famille Chrétienne”. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі заўважыў, што падарожжа Папы магло б адбыцца ўжо пасля запланаванага тут на 7 мая 2017 г. другога тура прэзідэнцкіх выбараў. 

Пурпурат нагадаў, што падчас візіту ў еўрапейскія структуры ў Страсбургу, два гады таму, Пантыфік казаў аб сваім жаданні здзейсніць Апостальскі візіт у Францыю, але па прычыне святкавання Надзвыйчайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці колькасць пажарожжаў Святога Айца тады была абмежавана.

У інтэрв’ю французскай газеце “La Croix”, у маі 2016 г., Францішак казаў, што атрымаў ад французскіх дзяржаўных і касцёльных уладаў запрашэнне наведаць краіну, але ён таксама звязваў складанасць рэалізацыі гэтага візіту у 2017 г. з прэзідэнцкімі выбарамі. У выпадку яго здзяйснення, Папа выказваў жаданне наведаць Марсель – горад, у якім яшчэ не быў ніводзін Пантыфік.


17/02/2017 14:27