cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Папа ў англіканаў: харальныя нешпары і пытанні вернікаў

Папа ў англіканаў: харальныя нешпары і пытанні вернікаў - AP

20/02/2017 14:06

Гістарычным назвалі рымскія англікане хуткі візіт Францішка ў іх храм. Ён наведае царкву Усіх Святых (All Saints Church) у наступную нядзелю, 26 лютага 2017 г., і стане першым Пантыфікам, які зробіць гэта.
 
Святы Айцец прыме ўдзел ў Харальных Нешпарах, якія ў гэты дзень будуць насіць скарочаную форму, і прамовіць казанне. Завершыцца набажэнства благаслаўленнем іконы Хрыста Збаўцы, замоўленай сумесна англіканскай супольнасцю і рымскай каталіцкай парафіяй Усіх Святых (Parrocchia Ognissanti) – іх злучаюць моцныя экуменічныя сувязі. Пасля гэтага Папа адкажа на пытанні ўдзельнікаў сходу.

Як гаворыцца ў спецыяльнай заяве, візіт Францішка прымеркаваны да 200-годдзя заснавання англіканскай парафіі ў Рыме, што пачала сваю дзейнасць з невялікай групы вернікаў, якія прывялі першую літургію 27 кастрычніка 1816 г. Цяперашні храм, размешчаны недалёка ад славутай Іспанскай лесвіцы, быў пабудаваны праз больш чым паўстагоддзя, у 1882 г., паводле праекту англійскага архітэктара Джорджа Эдманда Стрыта, стваральніка Каралеўскага суда ў Лондане.

“All Saints Church” з’яўляецца часткай Архідыяконіі Італіі і Мальты, якая належыць да англіканскай епархіі ў Еўропе. Яна нядаўна атрымала юрыдычнае прызнанне з боку італьянскай дзяржавы.


20/02/2017 14:06