2017-02-21 14:43:00

Святы Пасад працягвае дыялог з мусульманскімі інтэлектуаламі


Ватыканская дэлегацыя адправіцца ў Каір для ўдзелу ў міжрэлігійнай канферэнцыі. Кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу, яе сакратар, біскуп Мігель Анхель Айюса Гішот, а таксама кіраўнік аддзела па кантактах з ісламам, кс. Халед Акашэх 22-23 лютага 2017 г. будуць гасцямі семінара ва Універсітэце Аль-Азхар, на тэму: “Роля Аль-Азхар Аль-Шарыф і Ватыкана ў барацьбе з з’явамі фанатызму, экстрэмізму і насілля ў імя рэлігіі”. Да ватыканскай дэлегацыі далучыцца арцыбіскуп Бруна Музаро, Апостальскі нунцый у Егіпце.

23 мая 2016 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане вялікага імама ўніверсітэту “Аль-Азхар”, прафесара Ахмеда аль-Таеба з дэлегацыяй, якая складалася з яго бліжэйшых супрацоўнікаў. Тады, галоўным чынам, абмяркоўвалася тэма супольных намаганняў лідэраў і вызнаўцаў вялікіх рэлігій на карысць міру ў свеце, асуджэння насілля і тэрарызму. У цэнтры ўвагі была таксама сітуацыя хрысціян у кантэксце канфліктаў і напружанасці на Блізкім Усходзе і іх абарона.

Варта нагадаць, што ў 2011 г. дыялог са Святым Пасадам быў прыпынена па ініцыятыве ўніверсітэта Аль-Азхар. Абгрунтаваннем для гэтага кроку сталі неаднаразовыя заявы Бэнэдыкта XVI, інтэрпрэтаваныя “Аль-Азхар” як удар па ісламу, у якіх Папа нібыта усклаў адказнасць на мусульман за пераслед на Бліскім Усходзе паслядоўнікаў іншых рэлігій.

Універсітэт “Аль-Азхар”, гэта адзін са старэйшых універсітэтаў у свеце і самых прэстыжных мусульманскіх вышэйшых навучальных устаноў. Ён быў заснаваны ў Каіры яшчэ ў 988 г. дынастыяй Фатымідаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.