cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Экуменізм

Масква: пасяджэнне расійска-італьянскай экуменічнай групы

Масква: пасяджэнне расійска-італьянскай экуменічнай групы - RV

23/02/2017 11:57

21 лютага 2017 года ў Маскве адбылася сустрэча Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з удзельнікамі першага пасяджэння рабочай групы прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла ў Італіі.

У складзе каталіцкай дэлегацыі былі, між іншымі: старшыня італьянскай біскупскай канферэнцыі, арцыбіскуп Генуэзскі, кардынал Анджэла Баньяска; старшыня Камісіі па евангелізацыі народаў і міжкасцёльным супрацоўніцтве італьянскага епіскапату, біскуп Фразінонэ-Вэролі-Ферэнціна Амброджа Спрэафіка; біскуп Ачырэале Антоніа Распанці.

Патрыярх Маскоўскі адзначыў паспяховае развіццё адносіны паміж Цэрквамі ў апошнія гады. Адным з фактараў тут, на яго думку, з’яўляюцца агульныя выклікі, звязаныя з абаронай хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучасным секулярна-ліберальным грамадстве і саміх хрысціян у шматлікіх краінах свету, асабліва на Блізкім Усходзе, з абаронай традыцыйнай сям’і. Ён узгадаў, што меў магчымасць асабіста абмеркаваць гэтыя пытанні з папам Францішкам у Гаване год таму. “Гэта сустрэча разгарнула новую старонку ў адносінах паміж нашымі Цэрквамі і дала імпульс развіццю канкрэтных праектаў”, - сказаў Патрыярх Кірыл.

Ён выказаў сваю падтрымку пазіцыі Пантыфіка ў пытанні бежанцаў і мігрантаў і адзначыў, што для вырашэння праблемы, трэба тэрмінова скончыць усе ваенныя канфлікты на Блізкім Усходзе, вырашыць усе ваенныя і палітычныя пытанні ў рэгіёне.

Таксама 22 лютага 2017 г. у Маскве адбылася сустрэча старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата, Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна з кіраўніком Канферэнцыі Біскупаў Італіі, арцыбіскупам Генуэзскім, кардыналам Анджэла Баньяска, які прыбыў у Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні рабочай групы прадстаўнікоў Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла ў Італіі.


23/02/2017 11:57