2017-02-23 13:07:00

Футбалісты “Вільярэала” на аўдыенцыі ў Пантыфіка


Футбол, як і іншыя віды спорту, з’яўляецца адлюстраваннем жыцця і грамадства: калі гульня вядзецца з думкай пра супольнае дабро, тады лягчэй здабыць перамогу, перакананы Святы Айцец. Ён прыняў 23 студзеня 2017 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане футбалістаў і кіраўніцтва іспанскага футбольнага клуба “Вільярэал”.

Францішак заклікаў футбалістаў не паддавацца спакусе індывідуалізма і нагадаў, што гуляючы, яны вядуць выхаваўчую працу і перадаюць каштоўнасці. Гэтая вялікая адказнасць, асабліва перад моладдзю, павінна матываваць спартсменаў, каб даваць лепшае з сябе і дэманстраваць уласцівыя спорту каштоўнасці таварыскіх адносін, каманднага духа, асабістых намаганняў, прыгажосці гульні.

Іншым аспектам спартыўнай дзейнасці Пантыфік назваў удзячнасць да людзей, якія аказвалі падтрымку і дапамаглі дасягнуць высокіх вынікаў. Пачуццё ўдзячнасці дазваляе не адчуваць сябе вышэйшым за іншых і дапамагае лічыць сябе часткай вялікай каманды, якая мае за плячыма доўгую гісторыю.

23 лютага 2017 г. на рымскім алімпійскім стадыёне “Вільярэал” сустрэнецца з італьянскай “Ромай”. Матч пройдзе ў рамках 1/16 Лігі Еўропы УЕФА.








All the contents on this site are copyrighted ©.