2017-02-27 12:56:00

Пантыфік ухваліў дэкрэты аб мучаніцтве і гераічнасці цнотаў


Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 27 лютага 2017 г. прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў васьмі кандыдатаў да хвалы алтароў.

Мучанікам быў прызнаны славацкі салезіянін, Слуга Божы кс. Ціт Зэман, асуджаны камуністычнымі ўладамі на 25 гадоў зняволення. Праз 12 гадоў ён выйшаў на свабоду, але яшчэ праз пяць, 8 студзеня 1969 г., памёр, будучы знясіленым пакутамі, якія перанёс у турме.

Ухваленыя Святым Айцом дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, тычацца Слугаў Божых: перуанскага біскупа Чачапаяса Атавіа Орціс Арыета з Таварыства св. Францішка Сальскага; італьянскага дыяцэзіяльнага святара, кс. Антоніа Провала, заснавальніка Марыйнага таварыства для выхавання глуханямых і Кангрэгацыі Марыі для выхавання глуханямых; іспанскага езуіта, кс. Антоніа Рэпіса Марцінаса дэ Орбэ, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Боскага Пастыра; іспанскай законніцы Марыі Мэрсэды Кабэрас Тэрэра, заснавальніцы манаскага інстытута Працаўніц-Місіянерак Найсвяцейшага Сэрца Езуса; італьянскай законніцы Лючыі ад Беззаганнай, з Кангрэгацыі Служак Міласэрнасці, і двух свецкіх вернікаў: Пэдра Эрэра Рубіа, з Іспаніі, і Віторыа Транканэлі, з Італіі. 








All the contents on this site are copyrighted ©.