2017-02-28 12:48:00

Святы Пасад: больш за паўмільёна долараў для Ірака і Сірыі


 

Каталіцкі Касцёл аказвае дапамогу больш чым 4 мільёнам чалавек у Іраку і Сірыі. За апошнія тры гады яна склала 560 млн долараў ЗША. Аб гэтым паінфармаваў кс. Джамп’етра даль Тоза, які ў якасці спецыяльнага папскага пасланніка знаходзіўся ў канцы студзеня ў Алепа.

Сакратар-дэлегат Дыкастэрыі па служэннi iнтэгральнаму развіццю чалавека падкрэсліў, што лёс жыхароў гэтых двух ахопленых вайной краін надзвычай важны для Францішка. “Як толькі я вярнуўся з Сірыі, Святы Айцец запрасіў мяне да сябе і папрасіў аб падрабязнай справаздачы”, - прызнаўся святар.

Ён паведаміў, што апошняй касцёльнай ініцыятывай на карысць жыхароў гэтых двух краін з’яўляецца акцыя “Адкрытыя бальніцы”, якая рэалізуецца ў супрацоўніцтве з рымскай клінікай “Gemelli”.








All the contents on this site are copyrighted ©.