cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Дзень малітвы за Бэнэдыкта XVI прайшоў у Касцёле

Дзень малітвы за Бэнэдыкта XVI прайшоў у Касцёле - ANSA

01/03/2017 14:39

28 лютага 2017 г. у многіх касцёлах свету прайшоў дзень малітвы за Бэнэдыкта XVI і духоўнага адзінтсва з ім. Роўна чатыры гады таму цяперашні Папа на песіі добраахвотна адмовіўся ад пасады Біскупа Рыма. Гэта ініцыятыва сёлета мела асаблівае значэнне, паколькі была звязана з 90-й гадавінай з Дня яго нараджэння, якая будзе адзначацца 16 красавіка 2017 г. Арганізатары жадаюць не толькі ўзгадаць Бэнэдыкта XVI  і яго пантыфікат, але і выказаць яму вялікую ўдзячнасць.

Дзень праходзіць у адпаведнасці з графікам малітваў, якога Бэнэдыкт XVI прытрымліваецца штодня. Кожны ўдзельнік ініцыятывы можа абраць адну або некалькі з іх у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі. Іх, як і поўную інфармацыю аб мерапрыемстве, можна знайсці і спампаваць непасрэдна на інтэрнэт-старонцы Дня.

19 красавіка 2005 г., у выніку дастаткова кароткага канклаву, 115 кардыналаў абралі пераемніка Яна Паўла II на Пасадзе св. Пятра кардынала Ёзэфа Ратцынгера. Ён “быў у руля” Касцёла да 20.00 28 лютага 2013 г., пасля таго, як 11 лютага абвясціў аб сваім сыходзе. Кардынал Ратцынгер быў абраны праз 17 дзён пасля смерці свайго папярэдніка, і, хоць многія прадказвалі яго абранне, хуткасць рашэння канклаву стала ў сваім родзе нечаканасцю. Потым многія тлумачылі гэта высокім інтэлектуальным, тэалагічным і пастырскім узроўнем “кандыдата”. Ва ўсякім разе, вынікі канклаву, які доўжыўся ўсяго два дні, паказалі, што кардыналы-выбаршчыкі з самага пачатку мелі даволі выразную ідэю, што дазволіла ў 2005 г. абраць кардынала Ратцынгера ў чатырох турах галасавання.


01/03/2017 14:39