cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Святы Пасад дапаможа з рэстаўрацыяй у Бэтлееме і Іерусаліме

Святы Пасад дапаможа з рэстаўрацыяй у Бэтлееме і Іерусаліме - EPA

04/03/2017 11:37

Апостальская Сталіца акажа значную фінансавую падтрымку правядзенню рэстаўрацыйных прац у двух базыліках у Святой Зямлі: Гробу Пана ў Іерусаліме і Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Аб гэтым паведаміў пасол Палестыны пры Святым Пасадзе спадар Іса Касісіех. 

Дыпламат спаслаўся на інфармацыю атрыманую 27 лютага 2017 г. ад прэфекта Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынала Леанарда Сандры. Ад імя Прэзідэнта Палестыны Махмуда Абаса і ўсяго палестынскага народу ён падзякаваў Апостальскай Сталіцы за намаганні накіраваныя на ўстанаўленне справядлівасці і міру ў Святой Зямлі.

Рэстаўрацыйныя працы ў бэтлеемскай базыліцы Нараджэння Пана пачаліся ў 2013 г. пры супрацоўніцтве трох хрысціянскіх супольнасцяў: грэка-праваслаўнай, армянскай і каталіцкай. Яны таксама супрацоўнічаюць у аднаўленні базылікі Гробу Пана ў Іерусаліме. Між іншых, фінансавую дапамогу на яе ахвяравалі кароль Іарданіі Абдула ІІ і Прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас.


04/03/2017 11:37