2017-03-05 10:21:00

Ролю жанчын у Касцёле абмяркуюць у Ватыкане


8-га сакавіка 2017 г. з нагоды Міжнароднага жаночага дня ў Ватыкане сустрэнуцца прадстаўніцы жанчын, каб абмеркаваць перспектывы іх большай прысутнасці на кіруючых пасадах у Каталіцкім касцёле. Арганізатарамі форума з’яўляецца езуіцкая служба па справах бежанцаў, а таксама ініцыятыва „Voices of Faith” (Галасы веры) фонда Фідэля - Готца.  

Кульмінацыйным пунктам аднадзённай сустрэчы будуць даклады чатырох жанчын, якія працуюць у інтарэсах бежанцаў, правоў чалавека і разбраення. Мерапрыемства адкрые генералны настаяцель Таварыства Езуса (Ордэна Езуітаў) кс.Альвара Соса

Папа Францішак неаднаразова казаў пра неабходнасць больш шырокай прысутнасці жанчын на кіруючых пасадах у Касцёле. У снежні мінулага года ён  прызначыў упершыню жанчыну на пасаду дырэктара Ватыканскіх музеяў. Ад даўна Апостальская Сталіца падтрымлівае на міжнародных форумах правы жанчын.

“Галасы веры”, фонд Фідэля -Готца, які мае сваю сядзібу ў Ліхтэнштэйне, ужо чацвёрты раз арганізуе ў Ватыкане канферэнцыю з нагоды Міжнароднага жаночага дня. Мэтай фонда з’яўляецца тое, каб даць жанчынам магчымасць падзяліцца сваімі пражытымі гісторыямі адданасці, смеласці і радасці ў шчырым служэнні Богу.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.