cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Папскі прапаведнік: вера – пункт апоры, каб перавярнуць свет

Папскі прапаведнік: вера – пункт апоры, каб перавярнуць свет

17/03/2017 10:54

Хрысціяне з’яўляюцца “шчаслівымі” нават няглядзячы на смяротны пераслед, якому падвяргаюцца ў розных часткай свету, бо ведаюць сэнс жыцця і смерці, а таксама, таму што ім належыць Валадарства Нябеснае, адзначыў у сваім другім велікапосным казанні 17 сакавіка 2017 г. прапаведнік Папскага дома.

Айцец Раньера Канталамеса заклікаў паразважаць пра тое, якое месца Езус Хрыстус займае ў сучасным грамадстве і веры саміх хрысціян? Паводле капуцына, Хрыстус шырока прысутны на ўзроўні “шоў і сродкаў масавай інфармацыі”.

“У бясконцым шэрагу апавяданняў, фільмаў і кніг, аўтары маніпуліруюць фігурай Хрыста, часта пад маркай новых фантастычных дакументаў аб Ім. Гэта практычна стала модай, літаратурным жарнам. Здзейсняюцца спекуляцыі на вялікім рэзананcе, які мае імя Езуса і на тым, што Ён прадстаўляе для значнай часткі чалавецтва, каб малым коштам забяспечыць сябе шырокую рэкламу. Я называю ўсё гэта літаратурным паразітызмам”, - сказаў прапаведнік.

Калі ж паглядзець на сферу веры, да якой Хрыстус належыць у першую чаргу, можна заўважыць Яго адсутнасць, калі нават не адмаўленне Ягонай асобы, лічыць законнік. Ён распавёў, што значная частка тых, хто называе сябе “вернікамі” часта вераць у існаванне Вышэйшага розуму, Стварыцеля, вераць, што існуе "той свет", але не вераць па-сапраўднаму ў боскасць Езуса.

Падобная сітуацыя назіраецца з ў сферы дыялогу з філасофіяй, якой падабаецца займацца метафізічнымі паняццямі, але не гістарычнай рэчаіснасцю, не кажучы ўжо пра міжрэлігійны дыялог, у рамках якога абмяркоўваецца мір, экалагізм, але канешне не Езус. 

Айцец Канталамеса нагадаў, што для апостала Паўла вера была тым, што апраўдвае грэшнікаў, дае Святога Духа і нясе збаўленне. Гаворка ідзе пра веру ў боскасць Езуса Хрыста, Яго пасхальную таямніцу смерці і ўваскрасення.

“Дайце мне пункт апоры, – усклікаў вынаходнік рычагу, Архімед – і я перавярну Зямлю”. Хто верыць у боскасць Хрыста – той знайшоў такі пункт апоры. “Пайшоў дождж, разліліся рэкі, падзьмулі вятры і ўдарылі ў дом той, а ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале”, - нагадаў ён словы з Евангелля паводле св. Мацвея.

Напрыканцы свайго казання айцец Канталамеса звярнуў увагу на евангельскі выраз: “Шчаслівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце ”. “Калі мы ніколі сур’ёзна не разважалі пра тое, наколькі нам пашчасціла верыць у Хрыста, магчыма зараз наступіла нагода, каб зрабіць гэта”, - заклікаў прапаведнік Папскага дома.


17/03/2017 10:54