cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Святы Пасад: ацаніць каштоўнасць хатняй працы жанчын

Святы Пасад: ацаніць каштоўнасць хатняй працы жанчын - EPA

17/03/2017 13:09

Годнасць жанчын павінна паважацца, правы – пашырацца і абараняцца, а жаночы геній – раскрывацца праз забеспячэнне лепшых магчымасцяў для годнай працы. Такую пазіцыю выказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы ў ААН у рамках 61-й сесіі Камісіі ААН па становішчы жанчын, якая праходзіць 13-24 сакавіка 2017 г. у Нью-Ёрку.

Арцыбіскуп Бернардзіта Аўса падкрэсліў, што больш справядлівае стаўленне да жанчын з боку кіраўніцтва дзяржаўных ці прыватных устаноў магчыма толькі пры ўмове прызнання “абсалютна роўнай годнасці жанчын і мужчын” і пры ўліку надзвычайнай каштоўнасці, якую ўяўляе сабой жанчына ў любой сферы чалавечай дзейнасці.

Патрэбны адпаведныя меры, каб супрацьстаяць выкарыстанню жаночай працы, вырашыць праблемы з працаўладкаваннем, забяспечыць жанчынам доступ да адукацыі і кантролю над вытворчымі рэсурсамі, спыніць любыя формы кепскага абыходжання, эксплуатацыі і гандлю дзяўчатамі і жанчынамі, сказаў ватыканскі дыпламат. 

Відавочным выклікам сучаснасці арцыбіскуп Аўса лічыць патрэбу ў мерах, якія б дазволілі жанчынам сумяшчаць выкананне працоўных і сямейных абавязкаў. Дыпламат нагадаў заклік папы Францішка да лепшага размеркавання хатніх абавязкаў паміж мужчынам і жанчынай.

Іерарх заклікаў належна ацаніць эканамічную вартасць неаплочваемай працы, якую выконваюць жанчыны, выхоўваючы дзяцей, даглядаючы за домам і клапоцячыся пра пажылых членаў сям’і. Такім чынам, упэўнены ватыканскі дыпламат, яны робяць унёсак у эканамічнае развіццё краіны і падтрыманне асноў, на якіх трымаецца любое грамадства.


17/03/2017 13:09