cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Спачуванні Папы пасля смерці чэшскага кардынала Влка

Спачуванні Папы пасля смерці чэшскага кардынала Влка - RV

18/03/2017 13:42

Папа Францішак засмучаны смерцю кардынала Міраслава Влка. Арцыбіскуп Пражскі на пенсіі адышоў у вечнасць 18 сакавіка 2017 г. пасля цяжкай хваробы, якую зносіў з верай і надзеяй на Пана.

“Я з захапленнем узгадваю, як ён цвёрда давяраў Хрысту, нягледзячы на нястачы і пераслед Касцёл, а таксама яго плённую і рознабаковую апостальскую дзейнасць, верную і заўсёды паслухмяную натхненням Святога Духа, а таксама жаданнем сведчыць перад усімі аб радасці Евангелля, спрыяючы сапраўднаму касцёльнаму абнаўленню”, - напісаў Святы Айцец у спачувальнай тэлеграме. Ён таксама запэўніў у малітве за спачылага іерарха і духоўнай еднасі з чэшскім вернікамі.

Кардынал Міраслаў Влк нарадзіўся ў 1932 г. у чэхаславацкай Лішніцы. Пасаду арцыбіскупа Пражскага ён займаў з 1991 па 2010 гг. У перыяд паміж 1993-2001 гг. быў старшынёй Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Кардынальскі тытул атрымаў у 1994 г. падчас пантыфікату св. Яна Паўла ІІ.


18/03/2017 13:42