cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Сіцылійскі біскуп забараніў мафіёзі быць хроснымі

Сіцылійскі біскуп забараніў мафіёзі быць хроснымі

18/03/2017 12:27

Сіцылійскій біскуп Мікеле Пенізі забараніў членам мафіі быць хроснымі бацькамі. Адмысловы дэкрэт пастыра дыяцэзіі Манрэяль, быў апублікаваны 15 сакавіка 2017 г. пасля кансультацый з мясцовай святарскай радай.

У дакуменце гаворыцца, што не могуць быць дапушчаны да выканання ролі хросных бацькоў падчас сакрамэнту хросту і сведкаў падчас сакрамэнту канфірмацыі, асобы, якія сталі вінаватымі ў ганебных злачынствах, ці тыя, якія сваім паводзінамі выклікаюць абурэнне. Забарона таксама тычыцца членаў мафіёзных ці тайных аб’яднанняў, што супярэчаць евангельскім каштоўнасцям, і тых асоб, якія мелі судзімасць за наўмысныя злачынствы.

Нагодай для выдання дэкрэту стаў рэзанансны выпадак у снежні 2016 г. у сіцылійскім мястэчку Карлеонэ, дзе хросным бацькам стаў сын аднаго з кіраўнікоў мясцовай арганізаванай злачыннай групоўкі. Прычым святар, які ўдзяляў сакрамэнт, не пракансультаваўся папярэдне з дыяцэзіяльнай курыяй.

Рашэнне біскупа Мікеле Пенізі цалкам адпавядае навучанню трох апошніх Пантыфікаў. Наведваючы паўднёваітальянскі рэгіён Калабрыя летам 2014 г. Францішак абвясціў, што мафіёзі ставяць сябе па-за камуніяй з Богам і таму з’яўляюцца экскамунікаванымі, паколькі не аддаюць пашаны Богу, але пакланяюцца грошам, дзеля ўласных інтарэсаў выкарыстоўваюць насілле ў адносінах да дзяцей, дзеля дасягнення сваіх мэтаў фізічна знішчаюць людзей, забіваюць.


18/03/2017 12:27