cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік прыняў Прэзідэнта Руанды

Пантыфік прыняў Прэзідэнта Руанды

20/03/2017 15:35

Папа прыняў на аўдыенцыі 20 сакавіка 2017 г. у Ватыкане Прэзідэнта Руанды Поля Кагамэ. Былі адзначаны добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Руандай і значны прагрэс у сацыяльнай, палітычнай і экананамічнай стабілізацыі краіны. Звярталася ўвага на супрацоўніцтва паміж дзяржавай і мясцовым Касцёлам у спрыянні нацыянальнаму прымірэнню і ўмацаванню міра ва ўсёй краіне. 

У гэтым кантэксце Папа выказаў глыбокі боль – асабісты, Святога Пасаду і ўсяго Касцёла, – з прычыны генацыду супраць племені тутсі ў 1994 г. Ён запэўніў у салідарнасці з ахвярамі і ўсімі, хто працягвае пакутаваць ад наступстваў тых трагічных падзей. У адпаведнасці з жэстам св. Яна Паўла ІІ, учыненым падчас Вялікага Юбілею 2000 года, Францішак папрасіў прабачэння ў Бога за грахі і недахопы Касцёла і яго членаў, сярод якіх былі святары і кансэкраваныя асобы, што паддаліся спакусе нянавісці і насілля, здрадзіўшы ўласнай евангельскай місіі.

Пантыфік пажадаў, каб гэта прызнанне паспрыяла “ачышчэнню памяці” і наблізіла мірную будучыню ў Руандзе, бо жыць і працаваць разам можна тады, калі цэнтральнае месца займае годнасць чалавечай асобы і супольнае дабро.

Поль Кагамэ, у рамках свайго ватыканскага візіту, сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Падчас сустрэч адбыўся абмен думкамі адносна рэгіянальнай палітычнай і сацыяльнай сітуацыі з асаблівай увагай да тэрыторый, пацярпелых ад канфліктаў і прыродных каталізмаў. Была выказана заклапочанасць вялікай колькасцю бежанцаў і мігрантаў, патрабуючых дапамогі і падтрымкі міжнароднай супольнасці і рэгіянальных структур.


20/03/2017 15:35