cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа: будаваць грамадства свабоднае ад уплываў мафіі

Папа: будаваць грамадства свабоднае ад уплываў мафіі - ANSA

20/03/2017 12:46

У першы дзень астранамічнай вясны ў Італіі традыцыйна ўзгадваюць ахвяр мафіі. З гэтай нагоды папа Францішак скіраваў пасланне, у якім нагадаў, што абавязкам хрысціянскай і грамадзянскай супольнасці з’яўляецца будаўніцтва грамадства свабоднага ад рознага роду мафіёзных уплываў.

Галоўныя мерапрыемствы з нагоды Дня памяці ахвяр мафіі традыцыйна адбываюцца ў калабрыйскім мястэчку Локры. Звычайна яны праходзяць 21 сакавіка, але сёлета адбыліся на два дні раней. Дзяржаўныя ўлады на іх прадстаўляў Прэзідэнт Італіі Серджа Матарэла, брат якога, П’ерсанці Матарэла, займаў пасаду кіраўніка аўтаномнага рэгіёна Сіцылія і ў 1980 г. быў забіты мафіяй.

Ад імя Каталіцкага Касцёла да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся сакратар Канферэнцыі Біскупаў Італіі, біскуп Нунцыа Галанціна. Ён нагадаў, што Касцёл у Італіі, у супрацоўніцтве з уладамі, прыкладае велізарныя намаганні, “каб паставіць крыж на насіллі і несправядлівасці, якія сеюць прысутныя ў краіне злачынныя групоўкі”.

Францішак сустракаўся са сваякамі ахвяр мафіі 21 сакавіка 2014 г. у касцёле св. Грыгорыя VII, недалёка ад Ватыкана. У малітоўнай сустрэчы прымалі каля 700 чалавек, якія прадстаўлялі больш за 15 тыс. італьянцаў, чые родныя і блізкія загінулі ад рук мафіі.


20/03/2017 12:46