cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Францішак: св. Юзаф дапамагае марыць аб вялікім

Францішак: св. Юзаф дапамагае марыць аб вялікім - AFP

20/03/2017 12:53

Св. Юзаф дае моладзі здольнасць марыць аб вялікім, рызыкаваць і браць на сябе цяжкія заданні, заўважыў папа Францішак 20 сакавіка 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі ён указаў на прыклад веры абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі з нагоды літургічнай урачыстасці ў яго гонар.

Св. Юзаф – маўклівы і пакорны чалавек – паслухаў анёла, які аб’явіўся яму ў сне, і прыняў Марыю, што зацяжарыла моцай Святога Духа, нагадаў Папа евангельскае апавяданне. Паводле яго, св. Юзаф – гэта мужчына, які нясе на сваіх плячах абяцанні “патомства, спадчыны, бацькоўства, сыноўства і трываласці”.

Прыняўшы на сябе гэта цяжкае заданне і з маўклівасцю выконваючы Божую волю, гэты святы “можа шмат сказаць нам сёння, у гэтую эпоху моцнага пачуцця сіроцтва”, лічыць Францішак. Ён “можа сказаць шмат, але маўчыць”, бо з’яўляецца тым, каго не бачна. 

“Чалавек, які не размаўляе, але паслухмяны, чалавек пяшчоты, чалавек, здольны выконваць абяцанні, каб станавіліся моцнымі, надзейнымі. Гэта чалавек, які гарантуе трываласць Божага Валадарства, бацькоўства Бога, наша сыноўства, як дзяцей Божых. Мне падабаецца думаць пра св. Юзафа, як пра абаронцу нашых слабасцяў. Ён здольны ствараць шмат цудоўнага з нашых слабасцяў, і нават з нашых грахоў”, - сказаў Францішак.

Паводле Папы, св. Юзаф – гэта чалавек здольны марыць, а таксама абаронца Божай мары, якой з’яўляецца збаўленне і адкупленне ўсіх людзей. Гэты “вялікі цясляр”, які маўчыць, працуе, ахоўвае, нясе слабасці і марыць, мае каштоўнае пасланне для ўсіх, перакананы Пантыфік.


20/03/2017 12:53