2017-03-22 12:52:00

Францішак пра неабходнасць абароны водных рэсурсаў і лясоў


Абараняць водныя рэсурсы і лясы заклікаў Папа, вітаючы 22 сакавіка 2017 г. удзельнікаў канферэнцыі “Watershed”, арганізаванай Папскай радай па культуры і аргентынскім філіялам Рымскага клуба – міжнароднай арганізацыі навукоўцаў, палітыкаў і бізнесменаў, што займаецца вывучэннем глабальных праблем свету, у тым ліку звязаных з шкодным уздзеяннем на навакольнае асяроддзе.

Святы Айцец нагадаў, што сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў, абвешчаны 25 гадоў таму Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, а ўчора быў Міжнародны дзень лясоў.

Францішак падкрэсліў важнасць рымскай сустрэчы, якая з’яўляецца наступным этапам сумеснай ініцыятывы розных устаноў у павышэнні дасведчанасці аб неабходнасці абароны вады, як скарбу, які належыць кожнаму чалавеку, памятаючы таксама пра яе культурнае і рэлігійнае значэнне. Ён выказаў асаблівую падтрымку ініцыятывам у галіне адукацыі праз праграмы для дзяцей і моладзі. “Дзякуй за ўсё, што вы робіце, і няхай благаславіць вас Бог!”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.