cацыяльныя сеткі:

RSS:

App:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Рэлігійныя лідэры моляцца за ахвяр тэракту ў Лондане

Рэлігійныя лідэры моляцца за ахвяр тэракту ў Лондане - AFP

23/03/2017 12:41

У сваёй малітве за ахвяраў тэракту ў лонданскім Вэстмінстэры запэўніў прадстаўнік каталіцкага епіскапату Англіі і Уэльса.“Мы молімся сёння за ахвяраў, іх сем’і, за ўсіх пацярпелых ад гэтага страшнага нападу і тых, хто так мужна на яго рэагаваў”, - сказаў арцыбіскуп Вэстмінстэрскі, кардынал Вінцэнт Нікалс. 

Аналагічная рэакцыя з’явілася на “Twitter” епіскапату Англіі і Уэльса. Англіканская Царква, у сваю чаргу, апублікавала на сваім сайце малітву за мір.

У Лондан надыходзяць тэлеграмы са спачуваннямі ад рэлігійных і палітычных лідэраў з усяго свету, якія таксама запэўніваюць у малітве. Прадстаўнік Белага дома Пол Раян не толькі выказаў салідарнасць з палітычнай элітай і жыхарамі Вялікабрытаніі, але і запэўніў у сваёй малітве за ахвяр.

Па меншай меры чатыры чалавекі загінулі і 20 атрымалі раненне ў выніку нападу, які адбыўся 22 сакавіка 2017 г. ля будынка парламента ў цэнтры Лондана. Мужчына на аўтамабілі збіў некалькі чалавек на Вэстмінстэрскім мосце. Пасля гэтага ён урэзаўся ў агароджу будынка брытанскага парламента і паспрабаваў патрапіць на яго тэрыторыю. Паліцэйскі Кіт Палмер паспрабаваў спыніць яго і ў ходзе барацьбы атрымаў смяротнае нажавое раненне. Нападнік быў застрэлены іншым паліцыянтам. Яго асоба пакуль афіцыйна не пацверджана.


23/03/2017 12:41