2017-03-23 15:43:00

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Камеруна


23 сакавіка 2017 г. Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з Прэзідэнтам Рэспублікі Камерун Полем Бія. Адразу пасля сустрэчы з Францішкам палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас шчырых размоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Камерунам, якія ажыўляе ўнёсак, што робіць мясцовы Касцёл у развіццё краіны, асабліва ў галіне адукацыі і аховы здароўя. Прымаючы пад увагу мірнае суіснаванне і ўзаемную павагу паміж рознымі рэлігійнымі групамі, гаворка была засяроджана на важнасці пашырэння нацыянальнага адзінства, багацця розных гістарычных і культурных традыцый краіны, павагі правоў чалавека і меншасцяў.

Таксама адбыўся абмен думкамі па некаторых тэмах, якія ўяўляюць міжнародны інтарэс, з асаблівым акцэнтам на бягучыя праблемы, што закранаюць рэгіён.








All the contents on this site are copyrighted ©.