2017-03-23 14:26:00

Спачуванні Пантыфіка пасля тэракту ў Лондане


Папа Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра загінулых і параненых пасля нападу ў цэнтры Лондана, гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакаратара Пьетра Параліна. 

“Яго Святасць папа Францішак выказвае сваю малітоўную салідарнасць з усімі, хто пацярпеў у выніку гэтай трагедыі. Давяраючы тых, хто загінуў пяшчотнай міласэрнасці Усемагутнага Бога, Яго Святасць выпрошвае ў Бога сілу і спакой для сем’яў, якія смуткуюць, і запэўнівае народ у сваіх малітвах у гэты час”, - гаворыцца ў тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Вэстмінстэрскага, старшыні каталіцкага епіскапату Англіі і Уэльса, кардынала Вінцэнта Нікалса.

Напярэдадні ў Лондане адбыўся напад, які брытанская паліцыя кваліфікавала як тэракт. У ім загінулі чатыры чалавекі, больш за дваццаць атрымалі раненні. Спачатку кіроўца аўтамабіля здзейсніў наезд на пешаходаў на Вэстмінстэрскім мосце, а затым каля будынку парламента напаў з нажом на паліцэйскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.