2017-03-24 11:09:00

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС з візітам у Ватыкане


24 сакавіка 2017 г. вечарам у “Sala Regia” Апостальскага палаца Святы Айцец прыме на аўдыенцыі 27 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Еўрапейскага саюза. Палітыкаў будуць суправаджаць дэлегацыі, якія прыбылі ў Рым на святкаваенне 60-годдзя падпісання Рымскай Дамовы і спецыяльнага саміту ЕС, які павінен даць яму новы напрамак пасля “Brexit”.

Інстытуты аб’яднанай Еўропы будуць прадстаўляць: Антоніа Таяні, старшыня Еўрапейскага парламента; Дональд Туск, старшыня Еўрапейскага савета; і Жан-Клод Юнкер, старшыня Еўрапейскай камісіі. 

Пасля выступаў Старшыні Савета Міністраў Італьянскай Рэспублікі Паола Джэнцілоні і старшыні Еўрапарламента Антоніа Таяні, Святы Айцец звернецца да прысутных з прамовай. У канцы аўдыенцыі, у Сікстынскай капэле, запланавана сумеснае фота папы Францішка з кіраўнікамі дэлегацый.

Пра магчымасць сустрэчы еўрапейскіх лідэраў з Папам згадваў яшчэ 27 лютага прэм’ер-міністр Мальты Джозэф Мускат. На яго думку, Фрэнцішак можа “забяспечыць лідэрства, якога не хапае палітычным дзеячам”. “Я ўпэўнены, – улічваючы абставіны – гэта найбольш адпаведны лідэр, які мае кампетэнцыю і бачанне, каб гаварыць перавышаючы рэчаіснасць і банальнасць, што нам не падабаецца ў палітыцы”, - сказаў кіраўнік мальтыйскага ўрада.

Францішак у лістападзе 2014 г. наведаў штаб-кватэру Еўрапейскага парламента ў Страсбургу, а ў маі 2016 г. атрымаў Прэмію Карла Вялікага, якая прысуджаецца асобам, якія зрабілі выдатны ўнёсак у еўрапейскае адзінства.








All the contents on this site are copyrighted ©.