2017-03-24 23:26:00

Папа засмучаны смерцю амерыканскага кардынала Кілера


Папа Францішак засмучаны смерцю амерыканскага кардынала Уільяма Генры Кілера, які адышоў у вечнасць 23 сакавіка 2017 г. у 86-гадовым узросце ў горадзе Катонсвіл, на ўсходзе ЗША.

У сваёй спачувальнай тэлеграме Пантыфік з удзячнасцю ўзгадаў руплівае пастырскае служэнне іерарха на пасадзе біскупа Гарысберга і арцыбіскупа Балтымора, у якасці старшыні Канферэнцыі Біскупаў ЗША, а таксама яго экуменічную і міжрэлігійную дзейнасць.

Кардынал Кілер нарадзіўся ў 1931 г. у горадзе Сан-Антоніа, у ЗША. Біскупам Гарысберга ён быў з 1983 па 1989 гг., а дыяцэзію Балтымор узначальваў з 1989 па 2007 гг. Амерыканскім епіскапатаў ён кіраваў з 1992 па 1995 гг. Кардынальскі тытул атрымаў у 1994 г. падчас пантыфікату св. Яна Паўла ІІ. 








All the contents on this site are copyrighted ©.