2017-03-26 14:54:00

Сустрэлася каталіцка- праваслаўная група па культуры


Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству прыняў удзел у штогадовым пасяджэнні Рабочай групы па культурным супрацоўніцтве паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма- Каталіцкім Касцёлам, паведамілі на мінулым тыдні расійскія рэлігійныя СМІ. Сустрэча прайшла ў сядзібе Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату ў сталіцы Расіі.  

Адкрываючы пасяджэнне мітрапаліт Іларыён адзначыў, што гэта ўжо трэцяя сустрэча Рабочай групы з моманту яе стварэння ў 2015 годзе. За мінулы перыяд яна паказала сваю высокую эфектыўнасць у арганізацыі і правядзенні сумесных культурных мерапрыемстваў як у Расіі, так і ў Італіі. Яны спрыяюць больш глыбокага знаёмству з духоўнымі традыцыямі Ўсходу і Захаду, а таксама дасягненню ўзаемаразумення паміж праваслаўнымі і католікамі.

Удзельнікі сустрэчы падвялі вынікі дзейнасці Рабочай групы за мінулы год і абмеркавалі шэраг новых праектаў, звязаных з развіццём супрацоўніцтва ў культурнай сферы, рэфлізацыя якіх запланавана на гэты год і пачатак наступнага года. У праграме знаходзяцца, між іншым, канцэрты духоўнай і класічнай музыкі, мастацкія і тэматычныя выставы, выданне кніг Патрыярха Кірыла і Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI на італьянскай і рускай мовах, а таксама абмен студэнтамі абедзвюх канфесій.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.