2017-03-26 13:36:00

Папа: мы крочым у цемры, калі кіруемся асабістымі інтарэсамі


Мы крочым у цемры, калі кіруемся толькі асабістымі інтарэсамі, перасцярог папа Францішак 26 сакавіка 2017 г. падчас разважанняў перад малітвай “Анёл Панскі” у Ватыкане.“У цэнтры Евангелля гэтай чацвёртай нядзелі Вялікага посту знаходзіцца Езус і чалавек, які быў сляпым ад нараджэння (Ян 9,1-41), - нагадаў Папа. - Хрыстос прывяртае яму зрок і здзяйсняе гэты цуд спецыяльным сімвалічным рытуалам: спачатку Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў гразю вочы сляпому. Затым загадаў яму пайсці абмыцца ў купальні Сілаам. Гэты чалавек пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы. Быў сляпым ад нараджэння. Праз гэты цуд Езус аб’яўляецца і паказваецца нам як “святло свету”, а чалавек сляпы ад нараджэння прадстаўляе кожнага з нас. Мы былі створаны, каб пазнаць Бога, але з-за граху сталі быццам бы сляпыя, таму патрабуем новага святла, мы усе патрабуем новага святла, святла веры, якое даў нам Езус. Сапраўды, гэты сляпы чалавек, аб якім успамінае Евангелле, атрымаўшы назад зрок адкрываецца на таямніцу Хрыста. “Ці верыш ты ў Сына Чалавечага?”, спытаўся яго Езус (Ян 9,35). “А хто Ён, Пане, каб я паверыў у Яго”, адказвае аздароўлены сляпы. “”Ты ўжо бачыў Яго, гэта той, хто гаворыць з табой” (Ян 9,37). “Веру, Пане”, - адказаў ён і пакланіўся Хрысту.

Гэтая падзея прымушае нас задумацца над нашай верай, нашай верай ў Хрыста, Сына Божага, і ў той самы час яна ўказвае на хрост, які з’яўляецца першым сакрамэнтам веры: сакрамэнтам, які “вядзе нас да святла”, праз адраджэнне з вады і Святога Духа, так як гэта здарылася з чалавекам сляпым ад нараджэння, якому адкрываюцца вочы пасля абмыцця іх у вадзе купальні Сілаам. Сляпы ад нараджэння, які стаў відушчым, прадстаўляе нас, калі мы не заўважаем, што  Езус з’яўляецца “святлом свету”, калі мы глядзім у іншы бок, калі аддаем перавагу маленькім променям, калі блудзім у цемры. Факт, што гэты сляпы не меў імя дапамагае нам убачыць саміх сябе, у нашым абліччы і з нашым імем, у яго гісторыі. Таксама і мы былі “асветлены” Езусам падчас святога хросту  і таму мы пакліканы паводзіць сябе як дзеці святла. Гэта патрабуе радыкальнай змены мыслення, здольнасці судзіць праз людзей і рэчы паводле новага маштабу каштоўнасцяў, якія зыходзяць ад Бога. Сакрамэнт хросту патрабуе станоўчага і яснага рашэння, каб жыць як дзеці святла і крочыць у святле.  

 

 

Калі б я спытаў вас цяпер: ці верыце вы, што Езус з’яўляецца Сынам Божым? Ці верыце, што Ён можа перамяніць вашае сэрца? Ці верыце, што Ён можа зрабіць, каб мы бачылі рэальнасць так як Ён бачыць, а не так як мы яе бачым? Вы верыце, што Ён гэта святло, якое дае нам сапраўднае сьвятло? Што б вы адказалі? Няхай кожны адкажа сам у сваім сэрцы.

Што значыць мець сапраўднае святло? Што значыць крочыць у святле? Значыць, перад усім, адмовіцца ад фальшага святла: ад халоднага і недарэчнага святла забабонаў адносна іншых, таму, што забабоны скажаюць рэальнасць і спрыяюць нянавісці супраць тых, якіх мы асуджаем без міласэрнасці і абвінавачваем без падстаў. Гэта паўсядзённы наш хлеб. Калі пляткуем аб іншых, мы крочым не ў святле, але ў цемры. Іншым фальшывым, так спакуслівым і двухсэнсоўным святлом, з'яўляецца асабістая карысць. Калі мы ацэньваем людзей і рэчы паводле крытэрыя нашага прыбытку, нашага задавальнення, нашага прэстыжу, мы не здзяйсняем праўды у адносінах і ў сітуацыях. Калі пойдзем шляхам пошуку толькі асабістай карысці, то крочым у цемры.

Няхай Панна Марыя, якая першая прыняла Езуса, святло свету, выпрасіць нам ласку прыняць нанава, у гэтым Вялікім посце, святло веры, адкрываючы нанава неацэнны дар хросту, які мы ўсе атрымалі. Няхай гэтае новае святло пераменіць нас ў паводзінах і дзеяннях, каб мы былі, пачынаючы з нашай беднасці, носьбітамі праменя святла Хрыста”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак нагадаў, што 25 сакавіка 2017 г. ў іспанскім горадзе Альмерыя прайшла беатыфікацыя Хасэ Альварэса-Бэнавідэс ў дэ ла Торэ і 114 яго субратоў - мучанікаў. “Гэтыя святары, законнікі і свецкія асобы былі гераічнымі сведкамі Хрыста і Яго Евангелля міру і братэрскага прымірэння. Няхай іх прыклад і заступніцтва падтрымліваюць намаганні Касцёла ў пабудове цывілізацыі любові”, - сказаў Францішак.

Затым Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Італіі і з усяго свету, якія сабраліся на плошчы св. Пятра.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.