2017-03-26 10:20:00

Cвяты Айцец сустрэўся з моладдзю ў Мілане


На заканчэнне свайго аднадзённага візіту ў Мілан 25 сакавіка 2017 г. папа Францішак сустрэўся на славутым футбольным стадыёне Сан-Сіра з дзецьмі, якія рыхтуюцца да прыняцця сакрамэнту канфірмацыі. У сустрэчы з Пантыфікам прыняло ўдзел больш за 80 тыс. маладых людзей, разам са сваімі бацькамі і катэхетамі.

У гаміліі Святы Айцец заклікаў бацькоў да выхавання сваіх дзяцей ў духу салідарнасці і да сумеснага святкавання нядзелі. “Турбуйцеся пра сэрцы сваіх дзяцей, пра іх радасці і надзеі, бо вера з’яўляецца спадчынай, якую атрымліваем ад бацькоў”, – адзначыў Францішак. Ён звярнуў увагу на неабходнасць “сямейнага выхавання ў салідарнасці”. “Няма свята без салідарнасці, як таксама няма салідарнасці без свята”, - нагадаў Папа. Пантыфік параіў выхоўваць дзяцей па прынцыпу: думаць- рабіць- слухаць (галавой, рукамі і сэрцам). “Нельга падзяліць гэтыя тры сферы выхавання, якія павінны быць гарманічнымі і ўключаць у сябе ідэі, погляды і вартасці”, - сказаў Францішак.

Папа заклікаў падклеткаў не здзеквацца ў школе над сваімі равеснікамі, таму, што яны менш прыгожыя, менш спрытныя ці іншыя. “Ніколі гэтага не трэба рабіць”, - сказаў Францішак, што было прынята з вялікім энтузіязмам.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.