cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Францішак прыняў дэлегацыю канадскіх біскупаў

Францішак прыняў дэлегацыю канадскіх біскупаў - OSS_ROM

27/03/2017 14:34

27 сакавіка 2017 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю канадскага епіскапату, якая прыбыла з візітам “ad limina Apostolorum”. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма. У ёй прынялі ўдзел 24 іерархі, чацьвёра з якіх прадстаўлялі Украінскую грэка-каталіцкую Царкву ў Канадзе. Святы Айцец прамаўляў да прысутных без загадзя напісанай прамовы.

Перад Каталіцкім Касцёлам у Канадзе стаіць мноства сацыяльных і душпастырскіх выклікаў. Гаворка ідзе пра адну з найбольш секулярызаваных краін у свеце, дзе ўзаконены найбольш спрэчныя з этычнага пункту гледжання практыкі: дапаможная рэпрадукцыйная медыцына, сурагатнае мацярынства, кланіраванне чалавека, самазабойства з урачэбнай дапамогай, гомасексуальныя саюзы.

Католікі складаюць каля 40% насельніцтва Канады. Мясцовы Касцёл актыўна задзейнічаны ў новай евангелізацыі, а таксама настойліва працуе на карысць міру, разбраення, устойлівага развіцця і абароны навакольнага асяроддзя, рэалізацыі сацыяльнай справядлівасці, бароніць карэнныя народы, мігрантаў і бежанцаў, дапамагае бедным, якія засталіся на ўзбочыне грамадства дабрабыту.

Раней візіты “аd limina Apostolorum” (Да апостальскіх парогаў) адбывалася кожныя пяць гадоў, падчас апошніх пантыфікатаў радзей. Іерархі прадстаўляюць Святому Айцу сітуацыю ў сваіх дыяцэзіях і сустракаюцца з кіраўніцтвам розных дыкастэрый Рымскай курыі. Папа, у сваю чаргу, звяртаецца да іх з пасланнем, змест якога становіцца падмуркам пастырскай праграмы Касцёла ў дадзенай краіне на найбліжэйшы час.


27/03/2017 14:34