cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Ватыканскі дыпламат: не дапускаць маніпуліравання рэлігіяй

Ватыканскі дыпламат: не дапускаць маніпуліравання рэлігіяй - RV

28/03/2017 14:09

У рамках барацьбы з экстрэмізмам важна пераказваць моладзі станоўчую інфармацыю аб сітуацыі ў свеце, а не толькі навіны з адмоўнай афарбоўкай, лічыць сакратар Апостальскай Сталіцы па адносінах з дзяржавамі. Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер даў інтэрв’ю іспанскаму выданню “La Vanguardia”.

На яго думку, як іслам, так і хрысціянства, павінны супольна супрацьстаяць спробам маніпуліравання рэлігіяй, мэта якіх заключаецца ў радыкалізацыі вернікаў. Гаворачы пра тэрарыстычы напад, які здарыўся 22 сакавіка 2017 г. у Лондане, дыпламат заўважыў, што “людзі патрабуюць мужнасці, каб вярнуцца да нармальнага жыцця і паказаць, што тэрарызм не дзейнічае, і ў канчатковым рахунку, сам знішчае сябе”.

Адказваючы на пытанне пра пашырэнне папулістычных рухаў у Еўропе, іерарх адзначыў, што многія людзі на самой справе жадаюць шукаць новыя шляхі вырашэння праблем. Аднак дэмакратычныя краіны павінны імкнуцца да дасягнення “больш глыбокай формы палітыкі, з большым інтэлектуальным падмуркам”. Патрыятызм не супярэчыць клопату пра супольнае дабро ўсіх народаў, дадаў іерарх. 

Каментуючы жаданне Вялікабрытаніі выйсці з Еўрапейскага Саюза, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер выказаў спадзяванне, што будзе знойдзена такое вырашэнне сітуацыі, якое задаволіць усе бакі. 


28/03/2017 14:09